Царква Святога Дыянісія (Заастравечча)
Царква Святога Дыянісія — праваслаўны храм у в. Заастравечча, Клецкага раёна Мінскай вобласці. ГісторыяУ цэнтры вёскі. Пабудавана ў першай палове 20 ст. з дрэва. АрхітэктураТвор народнага дойлідства. Трохчастковая аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя фарміруецца з прытвора, малітоўнай залы і прамавугольнай апсіды. Над прытворам узведзена трох’ярусная (2 васьмерыкі на чацверыку) званіца з цыбулепадобным купалам. Вальмавы дах над асноўным аб’ёмам пераходзіць у паўвальмавае пакрыццё апсіды, таксама завершанае купалком на гранёным барабане. Тры арачныя ўваходы адзначаны двухслуповымі ганкамі з паўкруглым пакрыццём. Брусовыя сцены па вуглах зашыты дошкамі, прарэзаны вялікімі арачнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах, умацаваны брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Інтэр’ерУнутры апсіда вылучана бакавымі рызніцамі і драўляным іканастасам, пры ўваходзе хоры з акруглым выступам на 2 слупах. Перакрыццё залы вызначана складаным канструкцыйным рашэннем — цэнтральная частка перакрыта драўляным цыліндрычным скляпеннем, прарэзаным па цэнтры светлавым барабанам, бакавыя — плоскай столлю. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia