Царква Святога Міхаіла Архангела (Наваполацк)

Славутасць
Царква Святога Міхаіла Архангела
55°31′20″ пн. ш. 28°41′06″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад
Канфесія БПЦ
Епархія Полацка-Глыбоцкая
Благачынне Полацкае
Будаўніцтва 20182024 гады
Стан дзеючы
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Святога Міхаіла Архангела — праваслаўная царква ў Наваполацку.

Гісторыя

Ідэя будаўніцтва храма ў гонар Святога Міхала Арханёла ў Наваполацку ўзнікла ў пачатку 2010-х гадоў на фоне актыўнага развіцця гарадской інфраструктуры і патрэбы ў стварэнні новага рэлігійнага цэнтра, бо існуючая побач царква Іаана Хрысціцеля ўжо не магла змясціць усіх вернікаў, асабліва на вялікія святы. Афіцыйны старт праекту быў дадзены 27 ліпеня 2018 года, калі адбылася ўрачыстая закладка першага каменя і капсулы з пасланнем нашчадкам.

Праект быў распрацаваны спецыялістамі дзяржаўнага прадпрыемства «УКБ горада Полацка» ў супрацоўніцтве з унітарнай праектнай арганізацыяй «Інстытут Віцебскграмадзянпраект». Будаўніцтва ажыццяўлялася на ўчастку паміж вуліцамі Маладзёжнай, Якуба Коласа, Заводскім праездам і тэрыторыяй гатэля «Нафтан» каля існуючай царквы Іаана Хрысціцеля дзякуючы фінансавай падтрымцы прыхаджан, дабрачынцаў, прадпрыемстваў і арганізаваных суботнікаў.

Да пачатку 2020 года былі завершаны асноўныя будаўнічыя работы: узведзены сцены, цокальны паверх, устаноўлены скляпенні і перакрыцці. Ужо 19 студзеня 2020 года ў недабудаваным храме прайшоў першы малебен, які стаў сімвалічным этапам у жыцці праваслаўнай грамады Наваполацка.

З 2021 па 2023 гады вяліся работы па ўнутраным аздабленні, афармленні фасада, добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі. Адмысловая ўвага надавалася стварэнню духоўна-асветніцкага цэнтра пры храме, у якім планаваліся бібліятэка, нядзельная школа і лекцыйныя залы.

У 2024 годзе храм быў практычна завершаны: выкананы работы па ўцяпленні, афарбоўцы фасада, абсталяванні званіцы. 23 сакавіка 2024 года епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій здзейсніў тут літургію.

Архітэктура

Будынак храма выкананы ў стылі, які спалучае элементы руска-візантыйскага праваслаўнага дойлідства і сучасныя архітэктурныя рашэнні. У плане храм мае форму крыжа: да цэнтральнага квадрата прымыкаюць прамавугольныя нефы. З заходняга боку размяшчаецца званіца вышынёй 12,5 метра, пад якой уладкаваны ўваход. Над заходнімі харавымі антрэсолямі размешчаны клірасы.

Храм умяшчае каля 250 чалавек, што дазваляе праводзіць як паўсядзённыя богаслужэнні, так і буйныя царкоўныя ўрачыстасці. Купал выкананы ў традыцыйным шатровым стылі залатога колера і завкершаны крыжом. Афармленне ўнутранай прасторы імкнецца да аскетычнай урачыстасці, з выкарыстаннем светлых таноў і традыцыйнага іканастаса.

Духоўна-асветніцкі цэнтр

Пры храме павінен запрацаваць духоўна-асветніцкі цэнтр, прызначаны для адукацыйнай і місіянерскай дзейнасці. Тут мусяць праходзіць заняткі нядзельнай школы, сустрэчы моладзевага праваслаўнага клуба, лекцыі, гутаркі і тэматычныя мерапрыемствы.

Цэнтр будзе мець навучальныя аўдыторыі, бібліятэку рэлігійнай і культурнай літаратуры, а таксама залу для сустрэч і круглых сталоў. У найбліжэйшых планах — развіццё медыя-кірунку, стварэнне праваслаўнага інфармацыйнага партала і відэаархіва.

Гл. таксама

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya