Царква ў гонар Ражства Іаана Прадцечы (Наваполацк)
Царква ў гонар Ражства Іаана Прадцечы — праваслаўная царква, знаходзіцца на вул. Маладзёжнай Наваполацка, на беразе Зах. Дзвіны. Пабудавана ў 1990-я гг. з цэглы як хрысцільны храм. АрхітэктураБудынак вырашаны крыжовым у плане аб’ёмам. Працяглы цэнтральны неф накрыты вальмавым бляшаным дахам, над яго перакрыжаваннем з такімі ж дахамі бакавых прыдзелаў узведзены 8-гранны драўляны глухі барабан пад шлемападобным купалам. Уваход вылучаны 2-слуповым ганкам пад 2-схільным дахам. Пакрытыя шэрым тынкам фасады ў цокальнай частцы вылучаны «ізумрудным» рустам, расчлянёны вузкімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў арачных нішах. Тарцы прыдзелаў і апсіды вылучаны трайной аркатурай аконных праёмаў. Унутры вылучаны прытвор з бакавымі каморамі. Сяродкрыжжа малітоўнай залы перакрыта корабавым драўляным скляпеннем. Апсіду вылучае 2-ярусны драўляны іканастас з разнымі царскімі варотамі. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia