Царква Святога прарока Ільі (Велямічы)
Веляміцкая Ільінская царква — праваслаўны храм у вёсцы Велямічы, Столінскага раёна. Пабудавана ў 1881 годзе на месцы царквы 1724 года пабудовы. АрхітэктураКвадратны ў плане асноўны аб'ём, бабінец і пяцігранная алтарная апсіда з дзвюма невялікімі рызніцамі абапал алтару ўтвараюць трохзрубную глыбінна-прасторавую кампазіцыю. Асноўны аб'ём пры дапамозе парусаў пераходзіць у двух'ярусны верх (васьмярык на чацверыку), апсіда і бабінец увянчаныя васьміграннымі вярхамі з гранёнымі барочнымі купалкамі складанай формы. У 1888 г. да асноўнага аб'ёму далучаныя бакавыя прыбудовы з васьмерыковымі вярхамі. У выніку царква атрымала пяцікупальную крыжова-цэнтрычную кампазіцыю[1]. Сцены вертыкальна ашаляваныя, умацаваныя лапаткамі, вокны прастакутныя (у апсідзе ў форме крыжа). З боку галоўнага фасаду тры тамбуры ўваходаў у бабінец і бакавыя прыбудовы накрытыя двухсхільнымі дахамі з франтонамі. Цэнтральнае месца ў інтэр'еры займае галоўны трох'ярусны аб'ём, злучаны шырокімі праёмамі з двух'ярусным бабінцам, апсідай і бакавымі прыбудовамі[1]. ЗначэннеПомнік драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока, гістарычна-культурная каштоўнасць 2-й катэгорыі. Царква адлюстравала традыцыі мясцовай школы дойлідства барочнага кірунку канца XVIII ст. — 2-й паловы XIX ст[1]. Царква дзейнічае[1]. РэканструкцыяУ 2009 годзе ў выніку рэканструкцыі храма адбылося знішчэнне барокавых купалаў на вежах і каваных чатырохканцовых крыжоў з заменай іх пазалачонымі цыбулепадобнымі купаламі і васьміканцовымі крыжамі[2][3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia