Велямічы
Велямі́чы[1] (трансліт.: Vieliamičy, руск.: Велемичи) — аграгарадок[2] у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Веляміцкага сельсавета. Размешчаны за 5 км на поўдзень ад Давыд-Гарадка, за 4 км на захад ад Турскога, за 2 на ўсход ад Альпеня. Цэнтр сельгаскага кааператыва «Веляміцкі», былога калгаса «За Радзіму». ГісторыяУпершыню згадана пад 1392 годам разам з вёскай Альшаны. У XVI—XVIII стагоддзях вёска ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 года — у складзе Расійскай імперыі. Землямі ў вёсцы валодалі Ранцэвічы, Ляшкевічы-Зяновічы-Альпенскія і іншыя шляхецкія роды. З 1921 годзе ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З 1939 года ў складзе Беларускай ССР. У 1943 годзе нямецка-фашысцкія захопнікі спрабавалі спаліць вёску, забілі 16 жыхароў. НасельніцтваУ 1886 годзе ў вёсцы 95 двароў і 530 жыхароў. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы 161 двор і 1234 жыхары. Станам на 1921 год, 240 двароў і 1557 жыхароў. У 1939 годзе — 288 двароў і 2504 жыхары. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы 419 двароў і 1676 жыхароў. У 1970 годзе — 556 двароў і 2037 жыхароў. У 1980 годзе — 2015 насельнікаў. Станам на 1996 год — 685 двароў і 2004 жыхары. На пачатку 2002 года — 689 двароў і 1825 жыхароў. МікравёскіТрадыцыйная вёска дзеліцца на 2 мікравёскі: з усходу знаходзяцца Рагі, а з захаду Шляхта. Інфраструктура![]() Аддзяленне сувязі, дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа, яслі-сад. ГеаграфіяВёска размяшчаецца на паўночным беразе возера Сіяцы. Славутасці
Вядомыя асобы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia