Царква Святой Ганны (Задваране)
Царква Святой Ганны — праваслаўны храм у вёсцы Задваране Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі. У некаторых крыніцах царкву адносяць да колішняга маёнтка Харашэвічы[1]. Гісторыя![]() Пабудавана ў 1790 годзе[2] з цэглы. Па іншых звестках, храм пабудаваў памешчык Якім Мікалаевіч Булгарын у 1770-х гадах[1]. А. М. Кулагін у манаграфіі «Праваслаўныя храмы Беларусі» адносіць узвядзенне царквы да 1-й паловы XIX стагоддзя[1]. У 1877 годзе інжынер Леанард Кржыжаноўскі выканаў абмерныя чарцяжы царквы[3]. У 1880 годзе архітэктар Пётр Залатароў прадставіў праект перабудовы царквы і спраектаваў іканастас для яе[4]. АрхітэктураПомнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам, які ўступам пераходзіць у паўкруглую апсіду з бакавой нізкай рызніцай. Да фасада дабудавана трох’ярусная чатырохгранная званіца, завершаная макаўкай; 2-і ярус вырашаны 4-калонным прысценным порцікам з трохвугольным франтонам. Макаўкай завершаны і двухсхільны дах над алтарнай часткай. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia