Леанард Аўгусцінавіч Кржыжаноўскі
Леанард Аўгусцінавіч Кржыжаноўскі[1] (Крыжаноўскі[2]) — грамадзянскі інжынер, архітэктар, які працаваў у Гродзенскі губерні. Калежскі асэсар[2]. БіяграфіяНарадзіўся ў Гродзенскай губерні. Каталік. Скончыў юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта[2]. У 1856—1878 гадах працаваў пры будаўнічым аддзяленні Гродзенскага губернскага праўлення. Быў грамадзянскім інжынерам былой палаты дзяржаўнай маёмасці[2]. У 1878 годзе быў пераведзены на пасаду архітэктара і інжынера ў павятовы горад Цяханаў Плоцкай губерні[1]. Творчасць![]() ![]() 24 снежня 1858 года яму загадвалася скласці каштарыс на рамонт праваслаўнага сабора ў Слоніме, які знаходзіўся ў «самым разладжаным стане, пагражаў нават небяспекай»[1]. 4 чэрвеня 1860 года засведчыў перабудову Свята-Мікалаеўскай царквы ў мястэчку Дубне. Зацвярджаў заканчэнне будаўніцтва Свята-Георгіеўскай царквы ў мястэчку Мсцібаве Ваўкавыскага павета (не захавалася), будоўлю прыходскага вучылішча ў мястэчку Свіслачы (21 студзеня 1861) і Спаса-Праабражэнскай царквы ў Дзярэчыне (12 лістапада 1862)[1]. На пасадзе члена гродзенскага губернскага будаўнічага аддзялення Кржыжаноўскі меў права даваць указанні архітэктарам. У прыватнасці, 11 лістапада 1866 года ён рэкамендаваў скласці «неадкладна праект і каштарыс на перабудову каталіцкага касцёла м. Бяроза у праваслаўную царкву» і пры гэтым прапанаваў праект званіцы для яе[1]. 17 кастрычніка 1877 года падаў справаздачу аб аглядзе недабудаванага касцёла ў мястэчку Зэльве, у якім напісаў рэкамендацыі па яго дабудове[1]. Праекты
УзнагародыУзнагароджаны брыльянтавым пярсцёнкам, бронзавым медалём у памяць вайны 1853—1856 гадоў, ордэнам Святога Станіслава 2-й і 3-й ступеняў[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia