Царква Святой Тройцы (Поразава)
Царква ў гонар Святой Троіцы — праваслаўны храм у г.п. Поразава Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіца ў цэнтры вёскі. ГісторыяПабудавана ў 1872 годзе з цэглы на месцы царквы, якая згарэла ў 1868 годзе.[1] АрхітэктураПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Чатырохчасткавая аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя складаецца з васьміграннай званіцы над кубападобным прытворам, кароткай трапезнай, папярочнай прамавугольнай у плане малітоўнай залы, пяціграннай апсіды з бакавымі рызніцамі. Двухсхідьны дах асноўнага аб’ёму завершаны па цэнтры цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане, па ўскрайках — макаўкамі. Макаўкамі завершаны вальмавы дах апсіды і шацёр званіцы. Тры ўваходы ў прытворы вырашаны калонкамі арачнымі парталамі, арачныя аконныя праёмы дэкарыраваны рустам. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia