Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла (Мокрае)
Царква́ святы́х апо́сталаў Пятра́ і Па́ўла — праваслаўная царква ў вёсцы Мокрае Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю, ахоўваецца дзяржавай. ГісторыяАсвечаная 3 чэрвеня 1873 года святаром пружанскага дабрачыння Мікалаем Жуковічам у імя святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла. Адноўлена ў 1990-х гг. АрхітэктураХрам мае прадольна-восевую кампазіцыю, якая ўключае ў сябе званіцу, трапезную, асноўны аб’ём і апсіду. Званіца трох’ярусная з цыбулінавай галавой на васьмігранным барабане. На даху асноўнага аб’ёму такі самы васьмігранны барабан з цыбулепадобным купалам. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм 4-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыі, якую складаюць званіца, трапезная, малітоўная зала, апсіда. У яго сілуэце дамінуе 3-ярусная (2 васьмерыкі на чацверыку) шатровая званіца, завершаная гранёнай цыбулепадобнай галоўкай на 8-гранным барабане. Стральчатыя завяршэнні граняў верхняга яруса званіцы ствараюць зубчастае акаймаванне шатра. Цыбулепадобным купалам завершаны і 8-гранны барабан 4-схільнага даху асноўнага кубападобнага аб’ёму. Уваходны арачны партал кілепадобнай формы. У дэкоры выкарыстаны зубчастыя фрызы, прамавугольныя філёнгі і арачныя нішы, лапаткі, стылізаваная балюстрада. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia