Царква Успення Прасвятой Багародзіцы (Котра)
Царква́ Успе́ння Прасвято́й Багаро́дзіцы — праваслаўная царква ў вёсцы Котра Пружанскага раёна, заснаваная ў 1773 годзе. Зруйнаваная за савецкім часам. ГісторыяУ 1773 памешчык Лаўрэнцій Савіцкі заснаваў у Котры драўляны храм, асвечаны ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы. У парафію ўваходзілі вёскі Котра, Радзецк, Пескі, Клепачы, Краснае. Да стогадовага юбілею ў вёсцы была пабудавана новая, мураваная царква, асвечаная ў 1873 годзе. Да яе прыходу былі далучаны вёскі Бакуны і Ліхасельцы. Падчас Другой сусветнай вайны купал царквы выкарыстоўвалі нямецкія войскі для трэніроўкі ў стральбе з гармат. Перад гэтым жыхары вёскі былі выселены, а святар атрымаў загад вызваліць памяшканне царквы ад царкоўнага начыння, якое было перавезена ў Мокраўскую царкву. Ад артылерыйскіх снарадаў царква была моцна пашкоджана, засталіся толькі муры. У пачатку 50-х гадоў XX стагоддзя царква і агароджа канчаткова разабраны, на яе месцы паўстаў вясковы клуб. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia