Царква прападобнага Серафіма Сароўскага (Брэст)
Царква прападобнага Серафіма Сароўскага — праваслаўны храм у Брэсце. Адносіцца да Брэсцкага благачыння Брэсцкай і Кобрынскай епархіі. Царква складаецца з верхняга Свята-Серафімаўскага і ніжняга (у гонар Іаана Крандштацкага) храмаў. Знаходзіцца на вул. Серафіма Сароўскага, 2. Гісторыя4 лістапада 1991 года была зарэгістравана парафія[1]. Царква была закладзена ў 1992 годзе, а ў 1993 годзе адбылося першае набажэнства ў ніжнім храме. 1 жніўня 2001 года храм быў асвячоны. З паўночнага боку размяшчаецца нядзельнай школы з сілікатнай цэглы. З усходняга размяшчаецца бібліятэка. У гонар храма бала названа вуліца, на якой ён знаходзіцца[2][3][4]. АрхітэктураАрхітэктарам храма з’яўляецца А. П. Мандрык. Храм у плане ўяўляе сабою цагляны будынак, пабудаваны ў выглядзе крыжа, па цэнтры якога ўзвышаецца купал, пастаўлены на пяцімятровы барабан. У пярэдняй частцы да будынка прымыкае 25-мятровая званіца, завершаная шлемападобным купалам. Карануюць купалы васьміканцовыя крыжы[5]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia