Царква ў гонар Раства Іаана Прадцечы (Мікашэвічы)
Царква ў гонар Раства Іаана Прадцечы — праваслаўная царква ў г. Мікашэвічы (Лунінецкі раён) на вул. Леніна. Помнік архітэктуры эклектыкі. Гісторыя![]() Узведзена з цэглы ў 1936 г. як касцёл, перабудавана пад царкву ў канцы 20 ст. Архітэктура![]() Вырашана прамавугольным у плане высотным аб’ёмам пад двухсхільным дахам, завершаным на фасадзе 8-граннай шатровай званічкай з макаўкай, па цэнтры і вуглах – цыбулепадобнымі купаламі на 8-гранных барабанах. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя ускладняецца прыбудовамі ніжэйшых крылаў трансепта пад двухсхільнымі дахамі з макаўкамі і апсіды пад вальмавым пакрыццём. Плоскасны франтальны фасад завершаны трохвугольным франтонам, крапаваным двух'яруснай аркатурай, па восі сіметрыі адзначаны арачным перспектыўным парталам. Бакавыя фасады прарэзаны высокімі лучковымі і невялікімі арачнымі аконнымі праёмамі з броўкамі. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia