Царква ў гонар абраза Божай Маці «Адшуканне загінулых» (Клейнікі)
Царква ў гонар абраза Божай Маці «Адшуканне загінулых» — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Клейнікі Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. ГісторыяПраваслаўная грамада арганізавана і зацверджана 28 красавіка 2004 года. Пасля прашэння было адведзена месца пад будаўніцтва храма. Праект па будаванні двухпавярховага храма распрацаваў архітэктар А. М. Гуляка. 31 мая 2006 года Іаанам, епіскапам Брэсцкім і Кобрынскім, закладзена пліта і асвячона месца пад будаўніцтва царквы. Цягам некалькіх гадоў быў пабудаваны ніжні храм, праведзена яго ўпарадкаванасць[1]. 30 жніўня 2014 года епіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан правёў чын асвячэння ніжняга храма і правёў першую ў новапабудаваным храме літургію. Уладыку паслуговалі сакратар Брэсцкага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Пётр Рамановіч, благачынны цэркваў Брэсцкай раённай акругі протаіерэй Уладзімір Карнялюк, а таксама шэраг настаяцеляў храмаў суседніх вёсак, якія ўваходзяць у благачынне[2]. 25 ліпеня 2018 года на будаўніцтве царквы загінуў пенсіянер[3]. Пры храме дзейнічае нядзельная школа і прыходская бібліятэка. Настаяцелі
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia