Царква ў гонар абраза Божай Маці «Неспадзяваная Радасць» (Наваполацк)
Царква ў гонар абраза Божай Маці «Неспадзяваная Радасць» — мураваная праваслаўная царква Наваполацка. Размяшчаецца на вуліцы 1-я лінія, д. 10. ГісторыяУ сярэдзіне 1990-х гадоў XX стагоддзя прыдатным памяшканнем для храма стала былая пральня. Побач размяшчаўся будынак былой гарадской лазні. Менавіта на яе падмурку будуецца новы храм. Службы пачаліся ў былой пральні пасля невялікай рэканструкцыі. Першапачаткова храм «Неспадзяваная Радасць» уваходзіў у склад прыхода царквы святога Архангела Міхаіла. Сваю назву царква атрымала ад храмавай іконы, якую падарыў Наваполацку епіскап Глеб (Савін). Афіцыйна прыход царквы іконы Божай Маці «Неспадзяваная Радасць» быў зарэгістраваны 21 красавіка 1997 года ў Віцебскім абласным выканаўчым камітэце. Пачаткам будаўніцтва храма лічыцца лета 2008 года, незадоўга да святкавання 50-годдзя горада г. Наваполацка[1]. 17 лютага 2009 года былі забіты першыя палі. 2 красавіка 2009 года было пачата будаванні ніжняга храма. 18 красавіка 2011 года быў усталяваны галоўны купал[2]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia