Царква ў гонар абраза Божай Маці «Усіх Смуткуючых Радасць» (Шаркаўшчына)
Царква ў гонар абраза Божай Маці «Усіх Смуткуючых Радасць» — праваслаўны храм, помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю, размешчаны ў цэнтры г. п. Шаркаўшчына. ГісторыяПабудавана ў 1897 годзе з цэглы на месцы драўлянага храма 1841 года. У Вялікую Айчынную вайну паўзруйнавана. У 1970-я гады ў ёй быў размешчаны Дом культуры. Першапачатковы выгляд храма вядомы па фотаздымку Я. Балзункевіча 1910—1914 гадоў. Дзейнічае. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння. Архітэктура4-часткавую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай, кароткая трапезная, кубападобны аб'ём малітоўнай залы, паўкруглая апсіда. 4-схільны дах асноўнага аб'ёму завершаны цыбулепадобным купалком на 8-гранным барабане. У архітэктурна-дэкаратыўным афармленні помніка выкарыстаны матывы старажытнарускага дойлідства: кілепадобныя броўкі над арачнымі аконнымі праёмамі, аркатура, руставаныя вуглавыя лапаткі. Уваход вылучаны арачным парталам. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia