Царква ў імя святой мучаніцы Параскевы Пятніцы (Жыткавічы)
Царква ў імя святой мучаніцы Параскевы Пятніцы — колішні праваслаўны храм у г. Жыткавічы Гомельскай вобласці. Знаходзілася ў цэнтры горада. Гісторыя![]() Пабудавана ў 1842 г. з дрэва вотчынным уладальнікам Яленскім. Першы прыход адзначаны ў 1581 г., у архіве захоўваліся метрычныя кнігі з 1827 г. Згарэла ў 1972 годзе. На яе месцы ў канцы XX стагоддзя пабудавана новая царква з цэглы. АрхітэктураБыла вырашана 4-зрубным выцягнутым увышыню аб’ёмам. Мела 2 вертыкальныя дамінанты: чацверыковую званіцу над прытворам, завершаную шатровай вежачкай на 8-граннай шыі, і шацёр з цыбулепадобным купалам над светлавым барабанам малітоўнай залы. Кампазіцыю ўзбагачала 5-гранная апсіда з бакавой нізкай рызніцай і кароткі бабінец, шматпланавае спалучэнне разнастайных дахаў. Гарызантальна ашаляваныя фасады чляніліся высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў фігурных ліштвах і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Апсіда вылучалася 3-ярусным іканастасам на 10 абразоў. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia