Цвіценне
Цвіце́нне (лац.: anthésis) — перыяд жыццядзейнасці пакрытанасенных (кветкавых) раслін ад залажэння ў пупышках зачаткаў кветак да засыхання калякветніка і тычынак (адцвітанне), пераломны перыяд антагенезу, у час якога расліны пераходзяць ад вегетатыўнага росту да генератыўнага развіцця. Асноўнае прызначэнне цвіцення — здзяйсненне апладнення. Перыяд цвіцення падрыхтоўваецца назапашваннем фітагармонаў , якія, магчыма, выклікаюць залажэнне зачаткаў кветак. Пачынаецца з паяўлення на конусе нарастання парастка вонкавых вырастаў — чашалісцікаў, потым пялёсткаў, тычынак, пладалісцікаў, унутры якіх утвараецца поласць (завязь), а ў верхняй частцы адасабляецца слупок і рыльца. Гэтыя працэсы адбываюцца ў пупышцы (бутоне). Пасля апылення і апладнення цвіценне заканчваецца, апалаюць пялёсткі, тычынкі, слупок з рыльцам; чашачка звычайна застаецца і ахоўвае завязь, якая развіваецца і пераўтвараецца ў плод. Перыяд цвіцення![]() Доўжыцца цвіценне ад 20—25 хвілін (некаторыя гарлачыкавыя) да 70—80 сутак (некаторыя архідныя). У аднагадовых раслін цвіценне настае ў 1-ы год, у двухгадовых — на 2-і, у шматгадовых траў — на 2—5-ы, у дрэў — на 10—30-ы. Многія расліны цвітуць на працягу жыцця шматразова (полікарпічныя расліны ), адна-, двух- і некаторыя шматгадовыя (парасонавыя, пальмы, агавы) — 1 раз (монакарпічныя расліны ). У ходзе эвалюцыі ў раслін замацаваліся прыстасавальныя рэакцыі яравізацыі і фотаперыядызму , у выніку чаго цвіценне прымяркоўваецца да найбольш спрыяльнага сезона, а таксама разнастайныя механізмы, што забяспечваюць апыленне і апладненне. У практыцы цвіценне лічыцца перыяд ад пачатку раскрыцця кветак да засыхання калякветніка. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia