Цела Божае (фільм)
«Це́ла Бо́жае» (польск.: Boże Ciało) — польскі мастацкі фільм рэжысёра Яна Камасы, які выйшаў на экраны ў 2019 годзе[5]. Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 26-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[6]. СюжэтПадчас знаходжання ў моладзевым папраўчым цэнтры 20-гадовы Даніэль перажывае духоўнае перамяненне. Ён марыць стаць святаром, але яго жаданне не можа спраўдзіцца праз судзімасць. Даніэля накіроўваюць на працу ў сталярню ў суседняе мястэчка. Дарогаю ён завітвае ў мясцовы касцёл і ўдае з сябе святара. З’яўленне ў парафіі маладога харызматычнага прапаведніка змяняе жыццё грамады: з падачы Даніэля мясцовыя жыхары пачынаюць пазбаўляцца калектыўнай траўмы, звязанай з трагедыяй, якая тут здарылася[6]. У ролях
ВытворчасцьБольшай часткай здымкі адбываліся ў вёсцы Яслісцы Падкарпацкага ваяводства. Сцэна на закінутай барцы знятая на Ружнаўскім возеры ў вёсцы Табашовай Малапольскага ваяводства[7]. Прэміі і ўзнагароды
Зноскі
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia