Цудоўная дудка
«Цудоўная дудка» — камедыйная п’еса, напісаная Віталём Зэйдэль-Вольскім у 1938 годзе. У аснове п’есы ляжаць матывы некаторых сацыяльна-бытавых і чарадзейных казак. Першая п’еса-казка аўтара. Упершыню пастаўлена 29 чэрвеня 1939 года на сцэне Дзіцячага тэатра БССР рэжысёрам Е. Міровічам. Мастаком, які афармляў спектакль, быў А. Марыкс[1]. СюжэтСюжэт адбываецца ў часы прыгону. Войт павінен выканаць волю пана, выгнаць з хаты старых сялян, бо яе трэба разбурыць, каб не перашкаджала весці гаспадаранне. Іх сын пастух Янка рашае шукаць справядлівасці ў караля. У каралеўскіх уладаннях ён праходзіць розныя выпрабаванні. Ён змог падзяліць 5 гусей на 6 персон, і кароль зрабіў яго сваім дарадцам. Канцлер і ўсе прыбліжаныя імкнуцца згубіць хлопца, прымушаюць яго выратаваць край ад страшэннага велікана. Янка і тут перамагае хітрасцю. У спаборніцтве з веліканам ён даказвае, што дужэйшы, праяўляе чалавечнасць, абяцае велікану, што пакіне яго жывым, калі той назаўсёды пакіне каралеўства. Велікан дорыць Янку чароўную дудку, якая прымушае ўсіх несправядлівых танцаваць да знемажэння. З дапамогай дудкі Янка атрымлівае ў караля паперу аб вольнасці, але канцлер яго падманвае, ведаючы пра непісьменнасць хлопца. З дапамогай дудкі сяляне выганяюць войта і пана. Справядлівасць перамагае[2]. Выданні
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia