Цына шыракалістая
Цы́на шыракалістая[1][2] (Cinna latifolia) — від кветкавых раслін роду Цына (Cinna) сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Батанічнае апісанне
Шматгадовыя травяністыя расліны да 1—2 м вышынёй, з доўгімі падземнымі парасткамі, неапушаныя. Лісце простае, суцэльнае, пляскатае, з доўгім язычком, шурпатае, чаргаванае, 10—22 см даўжынёй і 1—1,5 см шырынёй. Суквецце — гронка, сабраная з каласкоў ад зялёнага да крыху пурпурнага колеру. Ніжняя кветкавая лускавінка звычайна з кароткім асцюком. Цвіце познім летам і восенню. Плод — зярняўка. Распаўсюджанне і месцапражываннеРасце ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы. У Еўропе зрэдку сустракаецца ў Нарвегіі, Швецыі, Эстоніі, Фінляндыі, краінах Прыбалтыкі і Расіі, таксама сустракаецца ў разрозненых месцах у Сібіры, у Японіі і на Каўказе. Больш часта гэты від сустракаецца ў Паўночнай Амерыцы, дзе расце на Алясцы, у Канадзе і паўночных і цэнтральных штатах ЗША. Цына шыракалістая аддае перавагу месцам з прахалодным, мяккім, вільготным мікракліматам, напрыклад, рачным берагам. Ахоўваецца ў Эстоніі, Фінляндыі і шэрагу рэгіёнаў Расіі[3]. Сінаніміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia