Цырыманіяльнае графства![]() Цырыманіяльным графствам (англ.: ceremonial county) у Англіі называецца графства, якім кіруе прызначаны лорд-намеснік. У наш час паводле Акту аб Лейтэнантстве ад 1997 года[1][2] у Англіі налічваецца 48 цырыманіяльных графстваў. ГісторыяАдрозненне паміж цырыманіяльнымі і адміністрацыйнымі графствамі склалася гістарычна. У некаторых выпадках важны горад станавіўся асобным цырыманіяльным горадам-графствам , незалежным ад графства, на тэрыторыі якога ён размяшчаўся. Таксама на тэрыторыі аднаго адміністрацыйнага раёна магло ўтварыцца некалькі цырыманіяльных графстваў: напрыклад, тэрыторыя гістарычнага графства Ёркшыр была падзелена на траціны, кожная з якіх з’яўляецца цырыманіяльным графствам. Тэрмін «цырыманіяльнае графства» з’яўляецца анахранізмам, бо на картах і ў Законе аб мясцовым самакіраванні 1888 года цырыманіяльныя графствы значыліся як «графствы». Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia