Цытата

Цытата — літаральная вытрымка з якога-небудзь твора ці дакумента. Цытата выкарыстоўваецца для падмацавання выкладзенай думкі аўтарытэтным выказваннем, як найбольш дакладная па сэнсе яе фармулёўка. Цытата — прыналежнасць у асноўным навуковай (пераважна гуманітарнай) і афіцыйна-дзелавой мовы, дзе яна пазначаецца двукоссямі або вылучаецца шрыфтам і забяспечваецца спасылкай на крыніцу. Пры цытаванні дапушчальна мадэрнізаваць арфаграфію і пунктуацыю, апускаць слова (словы), пазначаючы пропуск шматкроп’ем, калі думка аўтара не скажаецца.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya