Цьмянец клубняносны
Цьмянец клубняносны (Chaerophyllum bulbosum) — від шматгадовых раслін сямейства парасонавыя (Apiaceae). АпісаннеЛісце двойчы-тройчы рассечанае. Корань верацёнападобны. Асяроддзе пражыванняЗвычайны насельнік кустоў, засмечаных тэрыторый, палян, узлескаў. Практычнае выкарыстаннеКарані духмяныя, па форме нагадваюць моркву і маюць прыемны смак смажаных каштанаў. На Каўказе расліну ядуць сырой і смажанай накшталт бульбы. У Румыніі і Малдове маладыя далікатныя парасткі і лісце лічаць добрай зелянінай для полівак і зялёных супоў. У 1846 годзе быў завезены ў Францыю, дзе на працягу многіх гадоў культываваўся на ўзроўні з бульбай[1]. Селекцыйныя працы гэтай малавядомай гародніны пачаліся ў сярэдзіне 1980-х. Мае культурныя сарты «Altan», «Véga», і «M4.10». Зараз вырошчваецца ў невялікіх колькасцях у Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША[2]. Галерэя
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia