Цэлы алгебраічны лікЦэлымі алгебраічнымі лікамі называюцца камплексныя (і ў прыватнасці рэчаісныя) карані мнагачленаў з цэлымі каэфіцыентамі і са старшым каэфіцыентам, роўным адзінцы. Адносна складання і множання камплексных лікаў, цэлыя алгебраічныя лікі ўтвараюць колца . Відавочна, з'яўляецца падколцам поля алгебраічных лікаў і ўтрымлівае ўсе звычайныя цэлыя лікі. Няхай — некаторы камплексны лік. Разгледзім колца , спароджанае добаўленнем да колца звычайных цэлых лікаў . Яно ўтворана ўсімі магчымымі значэннямі , дзе — мнагачлен з цэлымі каэфіцыентамі. Тады спраўджваецца наступны крытэрый: лік з'яўляецца цэлым алгебраічным лікам тады і толькі тады, калі — канечнапароджаная абелева група. Прыклады цэлых алгебраічных лікаў
Уласцівасці
ГісторыяТэорыю цэлых алгебраічных лікаў стварылі ў XIX стагоддзі Гаус, Якобі, Дэдэкінд, Кумер і іншыя. Цікавасць да яе, сярод іншага, выклікана тым, што гістарычна гэта структура аказалася першай у матэматыцы, дзе было выяўлена неадназначнае раскладанне на простыя множнікі. Класічныя прыклады пабудаваў Кумер; скажам, у падколцы алгебраічных лікаў віду маюць месца 2 раскладанні: прычым у абодвух выпадках усе множнікі — простыя, г. зн. не раскладаюцца ў гэтым падколцы. Даследаванне гэтае праблемы прывяло да адкрыцця важных паняццяў ідэала і простага ідэала, у структуры якіх раскладанне на простыя множнікі можна вызначыць адназначна. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia