Цэліякія
Цэліякія — дыспепсія глютэну праз нястачу стрававальных ферментаў. Вымагае пажыццёвага выключэння з ежы аўса, жыта, пшаніцы, ячменя і вырабаў з гэтымі злакамі (булённыя кубікі, віскі, гарэлка, кансервы, карамель, кетчуп, кілбаса, крабавыя палачкі, маянез, мясныя і рыбныя паўфабрыкаты, паштэт, піва, растваральная кава, сасіскі, таматная паста і шакаладныя цукеркі з начынкай). Ускладненне хваробы выклікае знясіленне, страўнікава-кішачны крывацёк і развіццё ракавай пухліны, што ўяўляе смяротную пагрозу. Ад хваробы пакутуе каля 1 % насельніцтва Зямлі. ПрычыныХваробе спрыяе нервовае ўзрушанне, інфекцыя і хірургічная аперацыя ў брушной поласці. ПраявыХвароба на пачатку суправаджаецца разладам стрававання, метэарызмам і болем у жываце. Затым дадаюцца слабасць, страта вагі, зніжэнне апетыту, раздражняльнасць, пагаршэнне памяці, боль у суставах, высып на скуры, запаленне дзяснаў і расколіны на вуснах[3]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia