Цэнтральная дэпутацыя Вялікага Княства ЛітоўскагаЦэнтральная дэпутацыя Вялікага Княства Літоўскага — выканаўчы паўстанцкі ўрадавы орган у Літве і заходняй Беларусі ў час паўстання 1794 г.. Дэпутацыя лічылася паўнамоцным прадстаўніцтвам Найвышэйшай нацыянальнай рады ў Варшаве і была цалкам падпарадкавана Т. Касцюшку, а намеснікі — самой дэпутацыяй. У маі — пачатку чэрвеня 1794 г. адносіны паміж кіраўнікамі паўстання абвастрыліся. Пад націскам кансерватыўных сіл Т. Касцюшка 4 чэрвеня адхіліў ад улады кіраўніка паўстання ў Літве і Беларусі Я. Ясінскага як радыкала ў палітычных поглядах і мясцовага сепаратыста. Галоўнакамандуючым літоўска-беларускай паўстанцкай арміяй прызначаны няздольны генерал-лейтэнант М. Вяльгорскі. Найвышэйшая літоўская рада загадам Касцюшкі 10 чэрвеня распушчана, а замест яе ўтворана Цэнтральная дэпутацыя ВКЛ з больш памяркоўных дзеячаў. Найвышэйшая нацыянальная рада ў Варшаве ўзяла пад свой кантроль кіраўніцтва паўстаннем у Літве і Беларусі[1]. Дэпутацыя знаходзілася ў Вільні, дзейнічала на тэрыторыі, занятай паўстанцамі. У пачатку жніўня 1794 г. перад заняццем Вільні расійскімі войскамі дэпутацыя падзялілася на 2 часткі: Марыконі, Мірскі і інш. выехалі з Вільні ў Гародню, другая частка — у Коўна. Там яны працягвалі ўрадавую дзейнасць. У пачатку верасня 1794 г. дзеячы дэпутацыі сабраліся ў Гародні, у пачатку кастрычніка 1794 г. пакінулі горад разам з войскамі, што адступілі ў Польшчу. СкладУ склад дэпутацыі ўваходзілі 7 дэпутатаў і 28 намеснікаў, якія кіравалі аддзеламі і па чарзе ўзначальвалі дэпутацыю.
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia