Юзаф Несялоўскі
Юзаф Несялоўскі (1728 — 8 сакавіка 1814) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, апошні новагародскі ваявода з 1773 года. БіяграфіяЗ роду Несялоўскіх герба «Кошбак». Сын Адама Несялоўскага і Ганны Беразоўскай [1]. Працаваў у каралеўскай канцылярыі, дзе спадабаўся каралю Станіславу Панятоўскаму. Староста цырынскі з 1756, прэнскі і прапойскі з 1769. Падкаморы новагародскі, чашнік літоўскі ў 1765, кашталян новагародскі 1765—1773, ваявода новагародскі з 1773. У 1756 як цырынскі староста абраны паслом новагародскім на сойм, быў таксама паслом на соймы 1764 (удзельнічаў у абранні на трон Станіслава Аўгуста Панятоўскага) і 1766. Дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1762, маршалак Скарбовага Трыбунала. У 1769 ажаніўся з Кацярынай Масальскай, дачкой гетмана Міхала Юзафа Масальскага і сястрой біскупа Ігнацыя Масальскага. Біскуп адмовіў сястры ў пасадзе, за што Несялоўскі ў 1770 збройна захапіў маёнткі, якія належалі жонцы. Рашэннем Новагародскага трыбуналу асуджаны на 6 тыдняў арышту ў Новагародскай вежы (на працэсе шляхту абараняў бацька Адама Міцкевіча — Мікалай Міцкевіч). Першы высокі службоўца, які атрымаў такі суровы вырак. Яму належаў маёнтак Новая Мыш, дзе ён прымаў у 1784 караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Заўзяты палітычны праціўнік Антонія Тызенгаўза. У 1788—1792 гг. — удзельнік Чатырохгадовага Сойма. Адзін з аўтараў «Узаемных заручынаў абодвух народаў». Удзельнік паўстання Тадэвуша Касцюшкі. Віленскі актам паўстання 24 красавіка 1794 прызначаны старшынёй Найвышэйшай Літоўскай Рады. Пасля паражэння паўстання хаваўся ў лясах. У лістападзе 1794 схоплены казакамі. Па загаду імператрыцы Кацярыны II вызвалены з-пад арышту. Былі вернуты секвестраваныя маёнткі — Новая Мыш, Варонча. Меў сына Францішка Ксаверыя Несялоўскага, генерала войска літоўскага. Згаданы ў «Пане Тадэвушы» Адама Міцкевіча (Кн. І):
Кавалер ордэна Святога Станіслава (1772) [2]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia