Цэпеліны
Цэпеліны (літ.: cepelinai або didžkukuliai) — літоўская нацыянальная страва. Назва страва ад падабенства формы да дырыжабля. Гатуюць з цёртай бульбы, звычайна начыняюць мясам. Таксама як начынкі ўжываюць тварог, грыбы і скваркі. Даўжыня 10-20 см, залежыць ад месца гатавання — на захадзе Літвы цэпеліны большыя за гатаваныя на ўсходзе. Падаюць цёплымі, палітымі смятанай або соусам. РэцэптІнгрэдыенты: 1 кг сырой бульбы, 3-4 вараныя бульбіны, соль. Ачышчаную бульбу нацерці, адціснуць. Сок не выліваць, пачакаць пакуль асядзе крухмал. Вараную бульбу патаўчы. Сырую, вараную бульбу і крухмал змяшаць, пасаліць. З 80 гр цеста зрабіць аладку на далоні, пакласці начынку, краі добра сціснуць і сфармаваць даўгаваты цэпелін. Пакласці ў пасолены кіпень і гатаваць 20-25 хвілін.
|
Portal di Ensiklopedia Dunia