Бабка (страва)
![]() Ба́бка[1], таркава́нка[2] — традыцыйная беларуская народная страва. Драную бульбу заскварваюць салам, мясам з цыбуляй і іншымі спецыямі і запякаюць. Гатовую бабку падаюць з малаком або смятанай. Вядома ўсюды ў наш час. Папулярная таксама ў літоўскай кухні пад назвай кугеліс. ГісторыяЗ’явілася на Блізкім Усходзе як святочная страва кугель на яўрэйскі Пейсах. Гатавалася ў выглядзе запяканкі з драбнёнай гародніны з дадаткамі мукі і яек. Складнікамі звычайна былі гарбузы, кабачкі, морква. У розных мясцінах маглі дадавацца кроп, цыбуля, часнок, шпінат, цукіні або цыбуля-парэй. Рэцэпт перажыў значныя змены, найперш праз бульбу, што стала асноўным складнікам кугелю. Мяркуецца, што на сталах беларусаў, літоўцаў і ўкраінцаў гэтая страва з’явілася ў канцы XIX стагоддзя. Літоўцы завуць яе паводле старое яўрэйскай назвы — кугеліс. ЭтымалогіяБабкай традыцыйна называлі салодкі пірог. У палякаў babka — традыцыйная святочная выпечка з цукатамі, разынкамі, арэхамі, прапітаная ромам і пасыпаная цукровай пудрай. Магчыма, беларускай найменне стравы з бульбы іранічнае — ліцвінская «бабка»[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia