Цюльпан лясны
![]() Цюльпан лясны, гарду́к[1] (Tulipa sylvestris) — кветкавая расліна роду Цюльпан (Tulipa) сямействаЛілейныя (Liliaceae). АпісаннеШматгадовая травяністая цыбульная расліна з прамым голым тонкім сцяблом вышынёй 30—40 см і 2-4 адхіленымі ад яго лістамі. Лісце вузкае, жалабатае, бліскучае, даўжынёй да 20—25 см. Кветкі званочкавыя, ярка-жоўтыя, са слабым прыемным пахам, адзіночныя (рэдка па 2 на канцах сцябла). Калякветнік з 6 свабодных лісцікаў, размешчаных у 2 кругі. Плод — прадаўгаватая трохгранная каробачка. АрэалМіжземнамор’е (поўдзень Італіі, Балканскі паўвостраў); натуралізаваўся ў многіх краінах Сярэдняй і Атлантычнай Еўропы, на поўдні Скандынавіі. Месцы росту — шыракалістыя лясы ў далінах рэк. Расце невялікімі, рэдка значнымі групамі. РазмнажэннеЦвіце ў канцы мая, пладаносіць у чэрвені. Размнажэнне вегетатыўнае; штогод новая цыбуліна нарастае зверху старой, а таксама фармуюцца новыя цыбуліны на канцах вертыкальных і гарызантальных сталонаў. Выкарыстанне і аховаЗанесена ў Чырвоную кнігу Беларусі з 1981 года. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia