Цясты (гарадзішча)
![]() Цясты — археалагічны помнік каля вёскі Цясты Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 0,5 км на ўсход ад вёскі, на левым беразе ракі Дрыса, за 1 км вышэй упадзення ў яе ракі Свольна, на ўзгорку вышынёй 5-8 м над поймай ракі. АпісаннеЗ паўночнага боку схіл пераходзіць у карэнны бераг Дрысы, з заходняга боку працякае безназоўны ручай, з усходу і захаду гарадзішча ўмацавана ровам шырынёй 9-13 м, глыбінёй 2 м. Пляцоўка авальная памерам 26×51 м, выцягнута па лініі захад — усход. Вядома з 1873 года. Абследаваў у 1972 годзе У. Ф. ісаенка, раскопкі на плошчы 200 м2 у 1981—1982 гадах праводзіў В. І. Шадыра. Культурны пласт 0,2-0,3 м. Знойдзена значная колькасць ляпной керамікі, пераважна слоікавых і вёдрападобных форм (посуд мае тонкія сценкі, непрафіляваны), каменных таўкачоў-цёрачнікаў, фрагменты жалезных пласціністых бранзалетаў, серпападобныя нажы, жалезнае рубіла, акулярападобная бронзавая падвеска. Датуецца II—VI стст. н. э., належала балтам. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia