Цімафей Емяльянавіч Салтановіч
Цімафей Емяльянавіч Салтановіч (10 лютага 1912, в. Асінаўка — 13 студзеня 1976) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966). БіяграфіяПрацоўную дзейнасць пачаў у пятнаццацігадовым узросце: працаваў пастухом ў калгасе «Бальшавік». У 1933 годзе абраны старшынёй гэтага калгаса. У 1937—1941 гадах быў старшынёй выканкама Веравойшанскага і Машкаўскага сельсаветаў Аршанскага раёна. У Вялікую айчынную вайну ваяваў на фронце ў радах дзеючай арміі. Быў камандзірам узвода, палітруком роты, камандзірам роты. У ходзе баявых дзеянняў атрымаў два цяжкія раненні. Пасля вайны звольнены з ваеннай службы, працаваў загадчыкам аддзела райкама партыі. У 1946—1950 гадах старшыня выканкама Пішчалаўскага сельсавета Аршанскага раёна. У 1950—1975 гадах старшыня калгаса імя Кірава Аршанскага раёна. За поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР у 1966 годзе ўдастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963—1971 гг. Узнашароды
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia