Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Аршанскага раёна Аршанскай акругіБССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Аршанскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 30 лістапада 1959 года ў гарадскую рысу горада Орша ўключана вёска Гразівец[1]. 29 снежня 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Машкоўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Асінаўка, Багрынава, Васкрасенне, Корава, Машкова, Немерава, Папоўка і Слабада)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Пішчалаўскага сельсавета 22 населеныя пункты[3].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 816 чалавек[4], з іх 91,4 % — беларусы, 7,2 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 609 чалавек[6].
Зноскі
↑Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 лістапада 1959 г. Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Оршы вёскі Гразівец Пішчалаўскага сельскага Савета Аршанскага раёна // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
↑Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
↑Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 54. — 248 с. — 10 000 экз.
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.