Цімафей Цярэнцьевіч Рамашкін
Цімафей Цярэнцьевіч Рамашкін (15 красавіка 1919, Марчанкі, Віцебская губерня — 8 студзеня 1954, Талін) — лётчык, Герой Савецкага Саюза. БіяграфіяНарадзіўся 15 красавіка 1919 года ў в. Марчанкі Гарадоцкага павета Віцебскай губерні (цяпер — Гарадоцкі раён Віцебскай вобласці). Працаваў на цагельным заводзе, жыў у Северадзвінску (РСФСР). У 1938 годзе скончыў Ленінградскі аэраклуб. У Чырвонай Арміі з 1938 года. Скончыў Ульянаўскую авіятэхнічную школу. Удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне 1939—1040 гг. Пасля звальнення ў запас у 1940 г. працаваў у грамадзянскай авіяцыі ў Ленінградзе. У Вялікую Айчынную вайну — удзельнік абароны Ленінграда. Пасля вайны працаваў у грамадзянскім паветраным флоце, старшы тэхнік-лейтэнант у эстонскім авіяпрадпрымстве. 8 студзеня 1954 года, калі самалёт Лі-2 выконваў рэйс Мінск — Талін — Ленінград[1], у кабіну пілотаў уварваліся ўзброеныя бандыты, якія хацелі захапіць самалёт. Выкарыстаўшы момант, Ц. Ц. Рамашкін збіў аднаго бандыта з ног і абясшкодзіў яго, але сам быў смяротна паранены. Камандзір экіпажа і другі пілот абяззброілі другога бандыта. Пахаваны Рамашкін Ц. Ц. у Таліне. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 25.11.1954 г. Памяць
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia