Ціма Сойні
Ціма Юхан Сойні (фінск.: Timo Juhani Soini, нар. 30 мая 1962, Раўма, Фінляндыя) — фінскі палітык, былы старшыня партыі «Сапраўдныя фіны» (1997—2017); міністр замежных спраў Фінляндыі (2015—2019). У 1988 годзе атрымаў ступень магістра паліталогіі ў Хельсінкскім універсітэце. З’яўляецца першым членам партыі Сапраўдныя фіны, абраным у Еўрапейскі парламент (2009). Быў вылучаны як прэтэндэнт на Прэзідэнцкіх выбарах у Фінляндыі ў 2006 годзе, набраў 3,4 %. Пасля таго, як на парламенцкіх выбарах 2011 года Сапраўдныя фіны сталі трэцяй па колькасці прадстаўнікоў у Эдускунце партыяй у краіне, Сойні вёў перамовы з лідарам Нацыянальнай кааліцыйнай партыі Юркі Катайненам пра удзел Сапраўдных фінаў ва ўрадзе, аднак потым заявіў пра скасаванне перамоў з-за рознагалоссяў па пытанні фінансавай дапамогі, якую Еўрапейскі звяз плануе аказаць Партугаліі. У кастрычніку 2012 года на муніцыпальных выбарах стаў дэпутатам у Эспаа і ў лістападзе быў абраны старшынёй гарадской рады (уступіў на пасаду ў студзені 2013 года). Пасля выбараў у Эдускунту 2015 года, на якіх «Сапраўдныя фіны» занялі другое месца, іх лідэр Ціма Сойні ўвайшоў ва ўрад і заняў пасаду намесніка старшыні Дзяржаўнай рады Фінляндыі — міністра замежных спраў Фінляндыі. У выбарах 2017 года на пасаду старшыні «Сапраўдных фінаў» удзелу не прымаў. 10 чэрвеня 2017 года яго на гэтым паслу змяніў Юсі Хала-аха. 18 красавіка 2019 года паведаміў пра завяршэнне сваёй палітычнай кар’еры. Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia