Карл Густаў Ідман
Карл Густаў Ідман (фінск.: Karl Gustaf Idman; 1 снежня 1885, Тамперэ — 13 красавіка 1961, Хельсінкі, Фінляндыя) — фінскі палітык і дыпламат; з красавіка па снежань 1925 года — міністр замежных спраў Фінляндыі. БіяграфіяУ 1914 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ў Імператарскім Аляксандраўскім універсітэце ў Хельсінкі. З 1915 па 1917 гады там жа працаваў прафесарам Кафедры Міжнароднага Права. Калі ў канцы 1917 года Фінляндыя абвясціла сваю незалежнасць, доктар Ідман паступіў на працу ў новаўтвораную Канцылярыю Прэм’ер-Міністра. Гэтаму папярэднічаў удзел у працы дзвюх фінскіх дэлегацый, якія наведалі ў лістападзе-снежні 1917 года Петраград і вялі перамовы з Леніным аб прызнанні Савецкай Расіяй Фінляндыі. З таго часу ён на дыпламатычнай службе. З чэрвеня 1918 года — Спецыяльны і паўнамоцны пасланнік у Капенгагене. У 1919—1927 гадах (з перапынкам у 1925) — пасол у Будапешце. З 31 сакавіка па 31 снежня 1925 г. быў міністрам замежных спраў Фінляндыі. У перыяд з сярэдзіны 1927 па пачатак 1939 года Густаф Ідман служыў пасланцам у Рызе і Каўнасе, Празе, Варшаве і Бухарэсце. З 1 кастрычніка 1939 года і да красавіка 1945 года быў пасланцам у Токіа. (З 1941 года сумяшчаў працу з пасадай пасланца ў Маньчжурыі, дзе знаходзілася марыянеткавая Японіі дзяржава). З вясны 1945 года — у цэнтральным апараце МЗС. З 1947 года ў адстаўцы, выйшаўшы ў якую, пасяліўся ў маёнтку Хатанпяя каля горада Тамперэ. Да канца дзён займаўся дабрачыннасцю. Памёр 13 красавіка 1961 года ў Хельсінкі ў Фінляндыі. Пасля сваёй смерці пакінуў вялізны фонд, які завяшчаў гораду Тамперэ. З яго і дагэтуль выплачваюцца стыпендыі таленавітым студэнтам з гэтага горада. Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia