Цімурыдскае мастацтваЦімурыдскае мастацтва — гэта мастацкі стыль, які ўтварыўся ў час праўлення дынастыі Цімурыдаў (1370—1507). Цімурыдскае мастацтва адметнае тым, што яно выкарыстоўвала і персідскі, і кітайскі стылі; мастацтва іншых цывілізацый Цэнтральнай Азіі таксама паўплывала на яго[1]. Пасля заняпаду імперыі Цімурыдаў мастацтва гэтай цывілізацыі працягвала аказваць уплыў на іншыя культуры Пярэдняй і Цэнтральнай Азіі[1][2]. ГісторыяЦімурыдская імперыя была заснаваная Цімурам Кульгавым у 1370 годзе пасля заваявання дзяржаў-нашчадкаў дзяржавы Хулагуідаў. Пасля заваявання горада Цімурыды звычайна пакідалі ў жывых мясцовых рамеснікаў і дэпартавалі іх у Самарканд, сталіцу дзяржавы Цімурыдаў. Пасля заваявання Цімурыдамі Персіі у пачатку XV стагоддзя многія персідскія мастацкія рысы перапляліся з мангольскім мастацтвам. Пераход Кульгавага Цімура да ісламу пад канец яго жыцця зрабіў Самарканд адным з цэнтраў ісламскага мастацтва. У сярэдзіне XV стагоддзя сталіцу імперыі перанеслі ў Герат, што стала важнай падзеяй для цімурыдскага мастацтва. Як і ў выпадку з Самаркандам, персідскія рамеснікі і інтэлектуалы хутка зрабілі Герат цэнтрам мастацтва і культуры. Хутка многія з Цімурыдаў прынялі персідскую культуру ў якасці сваёй[3]. ІлюстрацыіЦімурыдскае мастацтва ўвабрала і палепшыла традыцыйную персідскую канцэпцыю «Мастацтваў Кнігі». Рукапісы новых цімурыдскіх мастацкіх твораў рабіліся на ілюстраванай паперы (а не на пергаменце) і ствараліся мастакамі імперыі. Гэтыя ілюстрацыі былі адметныя сваімі багатымі колерамі і вытанчаным дызайнам[4]. Дзякуючы якасці мініяцюр у гэтых рукапісах, «гератская школа [ілюстрацыі рукапісаў] часта лічыцца апагеем персідскага жывапісу», як заўважыла С’юзэн Елман з Метраполітэн-музея[1]. Жывапіс не абмяжоўваўся рукапісамі, бо многія цімурыдскія мастакі таксама стваралі мудрагелістыя муралы. Многія з гэтых муралаў паказвалі пейзажы, вытворныя і ад персідскай, і ад кітайскай мастацкай традыцыі[5]. Хаця тэмы гэтых твораў былі запазычаныя з іншых культур, цімурыдскія муралы у рэшце рэшт атрымалі свой унікальны стыль[6]. Мангольскія мастацкія традыцыі не былі поўнасцю выцесненыя: моцна стылізаваныя выявы чалавечых фігур у цімурыдскім мастацтве XV стагоддзя паходзяць ад гэтай традыцыі[7]. Металічныя вырабы, кераміка, мастацкая разьбаУ Цімурыдскай імперыі выраблялі якасныя металічныя вырабы. У якасці матэрыяла часта бралі сталь, жалеза, латунь ці бронзу[8]. Часта сцвярджаецца, што цімурыдская сталь, інкруставаная срэбрам, мае асабліва высокую якасць[9]. Пасля краху імперыі цімурыдскія металічныя вырабы сталі часткай некаторых іранскіх і месапатамскіх культур[8]. Кераміка ў кітайскім стылі выраблялася цімурыдскімі рамеснікамі. Разьба па жадзе таксама прысутнічала ў цімурыдскім мастацтве[1]. СпадчынаПасля заняпаду імперыі Цімурыдаў пад канец XV стагоддзя асманы, Сефевіды і маголы далучылі да ўласных традыцый цімурыдскія[1][2]. Галерэя
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia