Цімур Марселевіч Сафін
Цімур Марселевіч Сафін ((руск.: Тимур Марселевич Сафин, башк.: Тимур Марсель улы Сафин); 4 жніўня 1992, Ташкент) — расійскі фехтавальшчык на рапірах, трохразовы чэмпіён Еўропы, прызёр чэмпіянатаў свету, Еўропы і Еўрапейскіх гульняў. Алімпійскі чэмпіён у камандных спаборніцтвах у рапіры (2016), бронзавы прызёр Гульняў XXXI Алімпіяды ў асабістых спаборніцтвах у рапіры, заслужаны майстар спорту Расіі[3]. БіяграфіяНарадзіўся ў 1992 годе ў Ташкенце ў татарскай сям’і[4], пераехаў у Расею, ад 1998 году заняўся фэхтаваньнем[5]. Член юнацкай (2008), нацыянальнай (2012) зборнай каманды Расіі па фэхтаванні. Майстар спорту Расіі (2007), майстар спорту Расіі міжнароднага класа (2012) па фэхтаванні[6]. Выхаванец СДЮСШАР № 19 (першы трэнер — Фарыт Яватавіч Арсланаў, В. В. Нагімаў); рэспубліканскай школы-інтэрната спартыўнага профілю № 5, трэнеры — Ліра Рымаўна Грушына (Хісматуліна) і Руслан Рафікавіч Насібулін. У 2014 годзе скончыў Башкірскі інстытут фізычнай культуры[6]. Выступае за клуб СДЮСШАР № 19, горад Уфа. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia