Цітус Далеўскі
Цітус Далеўскі (1 (13) мая 1840, фальв. Кункулка Лідскага пав., месца фальварка не лакалізавана — 30 снежня 1863 (11 студзеня 1864), Вільня) — адзін з удзельнікаў Паўстання 1863—1864. БіяграфіяНарадзіўся ў сям'і дробнага шляхціча Дамініка Далеўскага. Вучыўся ў Віленскай гімназіі, дзе сябраваў з Ф. Багушэвічам[1]. Удзельнічаў у рэвалюцыйным студэнцкім руху ў Маскве і Пецярбургу, дзе тым часам вучыўся ва ўніверсітэтах. Адзін з паплечнікаў К. Каліноўскага напярэдадні паўстання, з лета 1863 г. у кіраўніцтве паўстаннем. Быў прызначаны Каліноўскім на пасаду паўстанцкага начальніка Вільні. Арыштаваны ў снежні 1863 г., расстраляны ў Вільні на Лукішскай плошчы. ПамяцьУ сакавіку 2024 г. да дня 160-й гадавіны пакараньня сьмерцю Кастуся Каліноўскага на тэрыторыі францішканскага кляштара адкрылі паўстанцам Кастусю Каліноўскаму, Зыгмунту Серакоўскаму і Цітусу Далеўскаму.[2] Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia