Плошча паверхні возера 0,54 км². Даўжыня 1,52 км, найбольшая шырыня 0,46 км, даўжыня берагавой лініі 3,58 км. Найбольшая глыбіня 2,5 м, сярэдняя 1,6 м. Аб’ём вады ш возеры каля 0,87 млн м³. Плошча вадазбору 4,2 км². Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны маюць вышыню 4—7 м. Вакол возера вузкая тарфяністая, месцамі забалочаная пойма. Берагі нізкія, пераважна сплавінныя. Дно ў зоне мелкаводдзя тарфяністае, глыбей — высланае сапрапелем. Возера эўтрофнае. Падводнай расліннасцю зарастае па ўсёй плошчы дна. У паўднёва-заходняй частцы выцякае ручай у возера Чарэйскае.
Крыніцы
↑Ліст карты N-36-59. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)
Чамяры́ца // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 389. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 246. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.(руск.)
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 37. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)
Ліст карты N-36-59. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)