Плошча паверхні возера 3,38 км². Даўжыня 6,71 км, найбольшая шырыня 1,12 км. Найбольшая глыбіня дасягае 17 м, сярэдняя складае 5,6 м. Аб’ём вады 18,96 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 17,3 км. Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая з поўначы на поўдзень і складаецца з некалькіх плёсаў. Схілы катлавіны вышынёй ад 2 да 18 метраў, сугліністыя. Берагавая лінія моцна звілістая (каэфіцыент зрэзанасці 2,65[2]). Берагі нізкія, пясчаныя. Месцамі берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, абрывістыя, абразійныя, у паўднёвай частцы сплавінныя. Літаральная зона спадзістая, шырынёй да 100 м, выслана глінай, пясчанымі і пясчана-глеістымі адкладамі. Глыбей дно возера глеістае. У сярэдзіне возера востраў плошчай 0,02 га.
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 37. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)