Чарадзей (тэлесерыял)
«Чарадзе́й» (англ.: Spellbinder), «Два све́ты» (польск.: Dwa światy) — фэнтэзійны падлеткавы навукова-фантастычны тэлесерыял супольнай аўстралійска-польскай вытворчасці, які выйшаў на экраны ў 1995 годзе. Рэжысёрам серыяла выступіў Ноэль Прайс, аўтарамі сцэнарыя — Марк Шырэфс і Джон Томсан. Пасля серыяла «Чарадзей» быў выпушчаны другі серыял пад назвай «Чарадзей: Краіна Вялікага Дракона», у якім Хезэр Мітчэл і Рафал Звеж паўтарылі свае ролі Чарадзея Ашкі і яе вучня Грывана адпаведна. СюжэтШкольны клас знаходзіцца ў лагеры ў аўстралійскіх Блакітных гарах. Тут Пол Рэйналдс выпадкова трапляе ў паралельны сусвет , дзе існуе іерархічнае і меней тэхналагічнае грамадства. Пол заводзіць сяброўства з дзяўчынай на імя Рыяна. Рыяніным сусветам кіруюць так званыя «Чарадзеі», якія маюць здольнасць кіраваць статычнай электрычнасцю. З дапамогай магнітнай левітацыі яны могуць уздымацца ў паветра на агромністых металічных машынах. Некаторыя з чарадзеяў карыстаюцца сваімі здольнасцямі ў благіх мэтах, адной з такіх валадароў з’яўляецца Ашка, якая хавае сваю сапраўдную прыроду. Пол у спробе вярнуцца дадому выклікае гнеў Чарадзеяў на Рыяну, яе сям’ю і вёску. Пол і Рыяна вымушаныя хавацца, чакаючы, пакуль ягоныя сябры здолеюць вярнуць яго назад. У рэшце рэшт ён вяртаецца дадому, забіраючы з сабой і Рыяну, каб уратаваць яе ад пагоні. Пазней Пол пераносіць Рыяну назад у яе свет, але цяпер услед за ім у наш свет трапляе Ашка. Яна спрабуе атрымаць ад бацькі Пола больш магутныя даспехі, каб адолець іншых Чарадзеяў. Пол раскрывае планы Ашкі, сябры і ягоны бацька дапамагаюць перадаць Ашку ў рукі Чарадзеяў. Рыяна становіцца новым вучнем чарадзея Корэана. Каб пазбегнуць наступных падобных выпадкаў, праход між сусветамі перакрываюць назаўжды. Акцёрскі склад
ВытворчасцьАўтарамі сцэнарыя серыяла выступілі Марк Шырэфс і Джон Томсан. Пры працы над сцэнарыем праводзілася вывучэнне навуковых пытанняў, звязаных з сюжэтам[2]. Так, электрамагнітныя тэхналогіі, якімі карыстаюцца чарадзеі, да некаторай ступені маюць рэальную аснову. Марк Шырэфс адзначае: «Калі ты ствараеш у сваім уяўленні свет, ты павінен быць перакананы, што ён праўдападобны. Таму даводзіцца прыкласці шмат намаганняў да таго, каб прыдумаць такі свет, і быць упэўненым, што ўсё выйшла лагічна»[2]. Здымкі праходзілі з 11 ліпеня па 15 кастрычніка 1994 года ў Польшчы і з 23 студзеня па 29 красавіка 1995 года ў Аўстраліі[3]. Месцамі здымкаў былі Кракаў, Пяскова-Скала, Замак Чоха і Замак Аградзенец (Польшча), а таксама Сідней і Блакітныя гары (Аўстралія)[3]. Спіс эпізодаў
ПрацягУ 1997 годзе серыял займеў другую часту — «Чарадзей: Краіна Вялікага Дракона» — у якой Хезэр Мітчэл і Рафал Звеж вярнуліся да роляў Чарадзея Ашкі і яе вучня Грывана адпаведна. Сцэнарысты серыяла сцвярджаюць, што прадзюсар выказваў думку пра магчымы трэці сезон, падзеі якога меліся адбывацца ў Перу, а таксама пра асобны фільм у сусвеце Чарадзеяў[2]. Тым не менш, гэтыя планы не ажыццявіліся. У 2013 годзе партал «Collider » у рубрыцы «Галівуд! Адаптуй гэта» падымаў пытанне пра неабходнасць зрабіць рымейк серыяла[4], аднак на дадзены момант гэтага таксама не адбылося. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia