Чарамашня
Чарамашня́[1] (трансліт.: Čaramašnia, руск.: Черемошня) — былая вёска ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Уваходзіла ў склад Слабадскога сельсавета. ГеаграфіяЗа 10 км ад аграгарадка Слабада, 15 км ад горада Мазыр. ЭтымалогіяНазва паходзіць ад расліны чаромха. ГісторыяВёска заснавана ў сярэдзіне XIX ст. пасяленцамі-яўрэямі на балотным востраве, у Мазырскім павеце Мінскай губерні, у складзе Слабада-Скрыгалаўскай воласці Рэдзькаўскай вясковай абшчыны. У 1870 годзе ў Чарамашні налічвалася 25 душ. Насельніцтва займалася земляробствам, гандлем, саматужнымі промысламі — кавальскім, шавецкім, швейным і іншымі[2]. У 1909 годзе ў Чарамашні было 7 двароў 62 жыхары, у 1917 годзе — 10 гаспадарак і 64 жыхары. У 1924 годзе налічвалася 19 двароў і 104 жыхары, дзейнічала яўрэйская пачатковая школа. У 1930 годзе арганізаваны калгас імя Лекерта, пераназваны затым у «1 Мая». У гады Другой сусветнай вайны ўсяго некалькі сем’яў змаглі эвакуявацца на ўсход, астатнія 32 яўрэі (старыя, жанчыны, дзеці) былі расстраляныя ў ваколіцах роднай вёскі ў першы год вайны[3][4]. 10 чалавек загінулі ў баях альбо прапалі без вестак на фронце. Пасля вызвалення калгас «1 Мая» аднавіў сваю дзейнасць, потым уз’яднаўся з суседняй гаспадаркай. У 1962 годзе вёска Чарамышня была далучана да вёскі Рудня (Слабадскі сельсавет)[2]. Балоты ў ваколіцах вёскі былі меліяраваныя, тут размясціліся 4 садаводчых таварыствы. Насельніцтва
Славутасці
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia