Чараўнік зеленакветкавы
Чараўнік зеленакветкавы[1] (Platanthera chlorantha) — від шматгадовых травяністых раслін роду Чараўнік (Platanthera) сямейства Архідныя (Orchidaceae). Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна з 2 прадаўгавата-яйкападобнымі клубнямі і прамым голым сцяблом вышынёй 30—60 см[2]. У ніжняй частцы сцябла 2 буйныя (даўжынёй 8—18 см), прадаўгавата-адваротнаяйкападобныя або эліптычныя, голыя глянцавыя лісты, звужаныя ў крылатыя чаранкі; вышэй іх — 1—3 дробныя ланцэтныя лісцікі[2]. Кветкі зеленавата-белыя, амаль без паху, сабраны ў рыхлае, шматкветкавае, цыліндрычнае коласападобнае суквецце даўжынёй 6—25 см. Губа суцэльная, лінейная; шпорац на канцы булавападобны[2]. ПашырэннеСярэднееўрапейскі прэбарэальны рэліктавы від. Агульнае распаўсюджванне: Скандынавія і Атлантычнае ўзбярэжжа Еўропы, Цэнтральная і Усходняя Еўропа, заходняе Міжземнамор’е, Балканы і Малая Азія, Закаўказзе[2]. У Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах і астраўных участках росту на паўночнай і паўночна-ўсходняй мяжы арэала. Месцы росту: шыракалістыя і хвойна-шыракалістыя лясы. Расце асобнымі экземплярамі або невялікімі групамі. У Расіі распаўсюджана ў еўрапейскай часткі Расіі (Ладажска-Ільменскі, Верхне-Волжскі, Волжска-Данскі раёны[2]) і на Каўказе (Перадкаўказзе і Дагестан[2]). Расце па лісцяных і змяшаных лясах, хмызняках (у Крыме і на Каўказе асабліва часта ў букавых лясах[2]). Асаблівасці біялогііЦвіце ў чэрвені-ліпені (па іншых дадзеных, у маі — чэрвені [2]), пладаносіць у жніўні. Размнажэнне насеннае. ВыкарыстаннеДэкаратыўная і лекавая расліна. Клубні чараўніка зеленакветкавага, як і клубні ятрышнікаў, ужываюцца ў медыцыне пад імем «салепу»[2]. Вырошчванне ў культурыУ ГБС вегетуе з кастрычніка па верасень. Цвіце ў чэрвені. Не плоданасіць[3].
Міжродавыя гібрыды
ТаксанаміяТаксанамічнае становішчаВід Чараўнік зеленакветкавы ўваходзіць у род Чараўнік (Platanthera) сямейства Архідных (Orchidaceae).
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia