Чарлз Тэйлар (ліберыйскі палітык)
Чарлз Мак-Артур Ганкай Тэйлар (англ.: Charles McArthur Ghankay Taylor; нар. 1948) — ліберыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэзідэнт Ліберыі (1997—2003). З’яўляўся адным з самых уплывовых палявых камандзіраў Заходняй Афрыкі[3]; ключавая фігура ў развязванні першай грамадзянскай вайны ў Ліберыі, аўтар плана ваеннага перавароту 1987 года ў Буркіна-Фасо. У перыяд свайго кіравання абвінавачваўся ва ўзбраенні і падтрымцы паўстанцаў у суседняй Сьера-Леонэ, дзе таксама ішла грамадзянская вайна. У ходзе распачатай Другой грамадзянскай вайны ў Ліберыі, Тэйлар вымушаны быў пакінуць пасаду прэзідэнта краіны і адправіцца ў эміграцыю, але пасля ён быў затрыманы, адпраўлены на лаву падсудных, прысуджаны спецыяльным судом па Сьера-Леонэ да 50 гадоў пазбаўлення волі[4] і змешчаны ў турму ў Вялікабрытаніі[5]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia