Сьера-Леонэ
Сье́ра-Лео́нэ (англ.: Sierra Leone), афіцыйая назва Рэспубліка Сьера-Леонэ (англ.: Republic of Sierra Leone Гісторыя
Праўленне Джуліус Маада Бія (2018—ц.ч.)У сакавіку 2018 года ў Сьера-Леонэ прайшлі ўсеагульныя выбары, у якіх дзеючы прэзідэнт Эрнест Бай Карома не меў права ўдзельнічаць па Канстытуцыі. У 1-м туры ніводны кандыдат у прэзідэнты не набраў 55 % галасоў, якія былі неабходныя для перамогі. У 2-і тур выйшлі кандыдат ад кіруючай партыі Усенародны кангрэс Самура Камара і кандыдат ад апазіцыйнай Народнай партыі генерал Джуліус Маада Бія. У выніку перамогу атрымаў Джуліус Маада Бія, набраўшы 51,8 % галасоў. Большасць галасоў у 149-мясцовы парламент атрымала правячая партыя «Усенародны кангрэс» (68 мандатаў). Народная партыя атрымала толькі 49 мандатаў[3]. У жніўні 2022 года ў Сьера-Леонэ ўспыхнулі пратэсты і жорсткія беспарадкі. Пратэсты былі сканцэнтраваны ў сталіцы Фрытаўне і на поўначы, уключаючы гарады Макені і Камакві[4][5]. Прычынай пратэстаў стаў нізкі узровень жыцця жыхароў краіны. Была ўведзена агульнанацыянальная каменданцкая гадзіна. Падчас пратэстаў загінула не менш за 27 мірных жыхароў і 6 паліцэскіх[6]. У чэрвені 2023 года адбыліся ўсеагульныя выбары на якіх перамогу атрымаў прэзідэнт Джуліус Маада Бія (56.17 % галасоў) і прапрэзідэнцкая Народная партыя (81 мандат з 149). Апазіцыны кандыдат Самура Камара набраў 41,16 % галасоў, а яго партыя «Усенародны кангрэс» атрымала толькі 54 мандата. Самура Камара і яго партыя запатрабавалі паўторных выбараў, спасылаючыся на «абуральныя парушэнні»[7]. ПалітыкаСьера-Леонэ — гэта рэспубліка з шматпартыйнай палітычнай сістэмай, выканаўчая ўлада належыць прэзідэнту, які выбіраецца на пяцігадовы тэрмін. Ён назначае Кабінет міністраў. Аднапалатны парламент складаецца з 124 дэпутатаў. 112 з іх выбіраюцца разам з прэзідэнтам, астатнія — гэта самыя выбітныя прадстаўнікі грамадства. Адміністрацыйны падзелСьера-Леонэ дзеліцца на 3 правінцыі і Заходнюю вобласць (сталічную), якія ў сваю чаргу дзеляцца на 15 акруг: ![]()
ГеаграфіяЗа выключэннем сталіцы, тэрыторыя краіны прадстаўляе сабой багнавую нізіну, на якой растуць мангравыя зараслі, і саванная расліннасць з баабабамі. Далей ад узбярэжжа пачынаюцца пласкагор’е (да 300 м), пакрытае лясамі, ва ўсходняй частцы краіны горы дасягаюць вышыні 1948 м (гара Лома Манса). Клімат — экватарыяльны, вільготны. Дажджавая пара цягнецца з мая да кастрычніка. Ападкі складаюць 3400 мм за год. Тэмпература складае ад +21° С да +31° С. ЭканомікаСьера-Леонэ адна з самых бедных краін у свеце. Гаспадарка амаль цалкам заснаваная на здабычы алмазаў. Алмазаздабыўная галіна ў час грамадзянскай вайны была спонсарам паставак зброі («крывавыя алмазы») з Ліберыі, што прымусіла ААН накласці на алмазы ліберыйскага паходжання гандлёвае вета. Існуюць запасы і іншым карысных выкапняў: тытану, баксітаў. 65 % насельніцтва занятыя ў сельскай гаспадарцы, але ўзровень гаспадання застаецца вельмі нізкім. Бюджэт краіны ў значнай частцы складаецца з міжнароднай дапамогі. ДэмаграфіяУ Сьера-Леонэ жыве 20 плямёнаў, якія складаюць 90 % насельніцтва. Самыя вялікія з іх гэта тэмнэ на поўначы і мендэ ў цэнтры і на поўдні краіны. Астатняе насельніцтва складаецца з крэолаў, азіятаў і патомкаў англійскіх каланізатараў. Англійская мова з’яўляецца дзяржаўнай, але ёй валодае адукаваная меншасць, асноўная частка насельніцтва ўжывае мясцовыя мовы. Асноўнай рэлігіяй з’яўляецца іслам (60 %), 30 % мясцовыя веры, 10 % — хрысціяне. Сярэдняя працягласць жыцця складае 37 гадоў. КультураСучасная сістэма адукацыі ў Сьера-Леонэ вядзе паходжанне ад першых англійскіх паселішчаў у гэтых раёнаў XVIII — пачатку XIX стагоддзяў. Для падрыхтоўкі настаўнікаў і святароў з ліку афрыканцаў у 1827 годзе было адчынена першая вышэйшая навучальная ўстанова — каледж Фуа-Бей. Да канца Першай сусветнай вайны ўсе навучальныя ўстановы размяшчаліся на ўзбярэжжы. Да Другой сусветнай вайны сістэма адукацыі пранікла ва ўнутраныя раёны краіны. У 1991 годзе ў Сьера-Леонэ было каля 2000 пачатковых школаў (414 тыс. навучэнцаў), 227 сярэдніх школаў (116 тыс. навучэнцаў). Ва ўніверсітэце Сьера-Леонэ, заснаваным на базе каледжу Фуа-Бей і ўніверсітэцкага каледжа Нджала, вывучаліся 2,3 тыс. студэнтаў. Акрамя таго ў краіне існавалі 16 педагагічных і тэхнічных каледжаў. Пасля грамадзянскай вайны шмат навучальных устаноў было зруйнавана. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia