Чарнаморская акруга (СССР)
Чарнаморская акруга — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў РСФСР на захадзе Паўночнага Каўказа, якая існавала ў 1920—1930 гадах.[2] Цэнтр акругі — горад Новарасійск. ГісторыяЧарнаморская акруга была ўтворана 11 мая 1920 года ў складзе Кубана-Чарнаморскай вобласці на тэрыторыі былой Чарнаморскай губерні. Цэнтрам акругі быў прызначаны горад Новарасійск. Першапачаткова акруга падзялялася на 8 воласцей: Адлерскую, Гагрынскую, Геленджыкскую, Джубгскую, Лазараўскую, Новарасійскую, Сочынскую і Туапсінскую. 30 чэрвеня 1920 года Гагрынская воласць была перададзена Сухумскай акрузе Грузіі, а Чарнаморская акруга была падзелена на 2 аддзелы: Новарасійскі і Туапсінскі. 20 лістапада 1920 года пасля ліквідацыі Таманскага аддзела да Чарнаморскай акругі былі далучаны горад Анапа з прылеглымі паселішчамі. На гэтай тэрыторыі была ўтворана Анапская воласць Новарасійскага аддзела. 18 мая 1922 года Новарасійскі і Туапсінскі аддзелы былі скасаваны, воласці ўвайшлі ў непасрэднае падпарадкаванне акрузе. 26 студзеня 1923 года акруга была адзелена на 5 раёнаў: Анапскі, Геленджыкскі, Новарасійскі, Сочынскі, Туапсінскі. 2 чэрвеня 1924 года Чарнаморская акруга ўвайшла ў склад Паўднёва-Усходняй вобласці, з 16 лістапада 1924 года — у складзе Паўночна-Каўказскага края. У верасні 1924 года з часткі тэрыторыі Туапсінскага раёна быў утвораны Шапсугскі нацыянальны раён з цэнтрам у горадзе Туапсэ. 10 кастрычніка 1925 года з Кубанскай акругі ў Чарнаморскую быў перададзены Крымскі раён. 27 лютага 1930 года з часткі тэрыторыі Крымскага раёна і Абінскага раёна Кубанскай акругі быў створаны Грэчаскі нацыянальны раён з цэнтрам у горадзе Крымск. 30 ліпеня 1930 Чарнаморская акруга, як і большасць астатніх акруг СССР, была скасавана. Яе раёны адышлі ў непасрэднае падпарадкаванне Паўночна-Каўказскага края. НасельніцтваНасельніцтва акругі ў 1926 годзе складала 291 437[1] чалавек (у тым ліку гарадское — 112 467 чал.). З іх: украінцы — 37,5%; рускія — 34,7%; армяне — 10,0%; грэкі — 5,5%; малдаване — 2,2%; беларусы — 1,8%; чаркесы — 1,5%; грузіны — 1,3%; немцы — 1,1%. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia