Паўночна-Каўказскі край
Паўночна-Каўказскі край — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на тэрыторыі Расійскай Сацыялістычнай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікі, якая існавала з 16 кастрычніка 1924 года па 13 сакавіка 1937 года. Адміністрацыйны цэнтр — горад Растоў-на-Доне (з 10 студзеня 1934 года — Пяцігорск, са студзеня 1936 года — Арджанікідзэ (цяпер г. Уладзікаўказ), з 15 снежня 1936 года — Варашылаўск (цяпер г. Стаўрапаль)). Па выніках перапісу насельніцтва ў СССР 1926 года дзвюма найбуйнейшымі нацыянальнасцямі на тэрыторыі Паўночна-Каўказскага края былі рускія (46,2 %) і украінцы (37,4 %)[2]. ГісторыяПаўночна-Каўказскі край быў утвораны 16 кастрычніка 1924 года ў выніку аб’яднання скасаванай Паўднёва-Усходняй вобласці і аўтаномных абласцей: Адыгейскай (Чаркескай), Карачаева-Чаркескай, Кабардзіна-Балкарскай і Чачэнскай, Сунжанскай казацкай акругі і аўтаномнага горада Грозны[1], на правах акругі[3]. Цэнтрам края стаў горад Растоў-на-Доне. 26 лютага 1925 года створана Сунжанская казацкая акруга. Таксама ў склад края ўключаны Інгушская і Паўночна-Асецінская аўтаномныя вобласці[3]. 26 красавіка 1926 года Карачаева-Чаркеская аўтаномная вобласць падзелена на Карачаеўскую аўтаномную вобласць і Чаркескую нацыянальную акругу[3]. 30 красавіка 1928 года Чаркеская нацыянальная акруга ператворана ў Чаркескую аўтаномную вобласць[3]. 14 лютага 1929 года скасавана Сунжанская казацкая акруга[3], падзеленая паміж Церскай акругай і Сунжанскай акругай Чачэнскай аўтаномнай вобласці. У 1929 годзе горад Грозны перастаў быць аўтаномным горадам края і ўвайшоў у Чачэнскую аўтаномную вобласць[4]. 15 жніўня 1930 года па-за аўтаномнымі абласцямі былі скасаваны акругі, і ўсе раёны перайшлі ў непасрэднае падпарадкаванне адміністрацыі края. 6 верасня 1931 года ў склад края ўключана Дагестанская АССР[3]. 30 верасня 1931 года ўсе акругі аўтаномных абласцей былі ператвораны ў раёны[5]. 20 лістапада 1933 года з часткі раёнаў на поўначы края была створана Паўночная вобласць[3] з цэнтрам у горадзе Мілерава. 10 студзеня 1934 года край быў падзелены на дзве самастойныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі: Азова-Чарнаморскі край, якіў уключаў Адыгейскую аўтаномную вобласць[3], з цэнтрам у Растове-на-Доне і Паўночна-Каўказскі край, цэнтрам якога стаў Пяцігорск[3]. 15 студзеня 1934 года Чачэнская аўтаномная вобласць і Інгушская аўтаномная вобласць былі аб’яднаны ў адну Чачэна-Інгушскую аўтаномную вобласць. У студзені 1936 года краявы цэнтр перанесены ў горад Арджанікідзэ. 5 снежня 1936 года са складу края былі вылучаны Дагестанская АССР і, ператвораныя ў АССР, Кабардзіна-Балкарская, Паўночна-Асецінская і Чачэна-Інгушская аўтаномныя вобласці[6]. Цэнтр края перанесены ў горад Варашылаўск. 13 сакавіка 1937 года Паўночна-Каўказскі край перайменаваны ў Арджанікідзеўскі край. 15 студзеня 1938 новая назва края была ўнесена ў Канстытуцыю СССР[7]. 12 студзеня 1943 года Арджанікідзеўскі край Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР перайменаваны ў Стаўрапольскі край. Нацыянальны складНацыянальны склад Паўночна-Каўказскага края паводле даных перапісу насельніцтва СССР 1926 года[2]:
Нацыянальны склад Кубанскай акругі, Майкопскай акругі, Армавірскай акругі і Чарнаморскай акругі Паўночна-Каўказскага края паводле даных перапісу насельніцтва СССР 1926 года[8]:
Адміністрацыйны падзел пры заснаванні края![]() ![]() Пры перапісе ўлічвалася і казацкае насельніцтва (адзіны ў СССР раз), калі былі палічаны ўсе, хто называў сваю нацыянальнасць як «казак» ці «казачка», хоць у агульны доступ гэта інфармацыя так і не патрапіла і збіралася больш для «ўнутраных высноў»[9]. Станам на 17 снежня 1926 года ў склад края ўваходзілі 12 акруг, 7 аўтаномных абласцей і 2 аўтаномныя гарады, на правах акругі: Адміністрацыйны падзел з 1934 годаПасля падзелу края ў 1934 годзе ў складзе края[10]:
У гэтым жа годзе Есентукскі раён быў скасаваны[10] Адміністрацыйны падзел з 1935 годаУведзена новая сетка раёнаў Паўночна-Каўказскага края і аўтаномных аб’яднанняў, якія ўваходзілі ў яго склад. Замест 17 раёнаў у краі стала 43 раёны, падпарадкаваныя непасрэдна Паўночна-Каўказскаму крайвыканкаму[10]:
Каясулінскі раён у складзе Дагестанскай АССР. Адміністрацыйны падзел з 1936 годаПасля прыняцця Канстытуцыі СССР 1936 года Кабардзіна-Балкарская, Паўночна-Асецінская і Чачэна-Інгушская аўтаномныя вобласці ператвораны ў аўтаномныя Савецкія Сацыялістычныя Рэспублікі і разам з Дагестанскай АССР вылучаны са складу Арджанікідзеўскага края ў самастойныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя ўтварэнні ў РСФСР[10]. Карачаеўская і Чаркеская аўтаномныя вобласці засталіся ў складзе Арджанікідзеўскага края (пераназванага ў 1943 годзе ў Стаўрапольскі край). 12 студзеня 1957 года яны былі аб’яднаны ў Карачаева-Чаркескую аўтаномную вобласць Стаўрапольскага края. У яе былі перададзены Зелянчуцкі, Карачаеўскі і Усць-Джагуцінскі раёны Стаўрапольскага края. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia