Чарнушка палявая
Чарну́шка палявая[1] (Nigella arvensis) — від кветкавых раслін роду Чарнушка (Nigella) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae). Батанічнае апісанне![]() Сцябло прамое, галінастае, рабрыстае, вышынёй 20—50 см, шыза-зялёнае, больш-менш галінастае. Лісце даўжынёй 2—4 см, двойчы-тройчы перыстарассечанае на вузкалінейныя дзелькі. Кветкі буйныя. Чашалісцікі круглява-зваротнаяйкападобныя, даўжынёй 1,5—2 см, з выступаючымі жылкамі; пялёсткі-нектарнікі дробныя, на кароткіх ножках, з двухгубай пласцінкай, светла-блакітныя або светла-сінія, потым зелянеюць. Формула кветкі: [2]. Плод — прадаўгаватая лістоўка з трыма жылкамі па ўсёй даўжыні. Насенне трохгранае, чорнае, матавае, зморшчана-бугрыстае. Цвіце ў чэрвені—ліпені. Плады спеюць у жніўні. АрэалПаходзіць з Міжземнамор’я. На тэрыторыі Украіны і Беларусі зрэдку сустракаецца дзіка. Значэнне і выкарыстаннеЧарнушку палявую вырошчваюць як вострую прыправу. Яе насенне, якое называюць «чарнушкі», прымешваюць да хлеба, квашанай капусты, салёных агуркоў, каб надаць ім прыемнага паху. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia