Чарняўка (басейн Свіслачы)
Чарня́ўка, ранейшыя назвы Саламарэча[1] і Сёмкаўка[1] — рака ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Упадае ў Заслаўскае вадасховішча (басейн Бярэзіны). ГідраграфіяДаўжыня ракі 24 км. Плошча вадазбору 107 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,6[2] м/км. Пачынаецца на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі Мацкі, упадае ў Заслаўскае вадасховішча каля паўднёва-ўсходняй ускраіны аграгарадка Сёмкава. Рэчышча часткова каналізаванае. Вадазбор у межах Мінскага ўзвышша. Каля аграгарадка Юзуфова на рацэ сажалка, каля вёскі Сялюты — вадасховішча Сялюты. ГісторыяУ канцы XIX стагоддзя больш вядома пад назвай Саламарэча. Пад мястэчкам Саламарэчча, каля паселішча Калоніцы, разлівалася ў возера 1,5 вярстой у даўжыню і 0,5 вярсты ў шырыню, у канцы возера быў млын і фолюшы. Цяпер на месцы возера забалочаная мясцовасць каля садовага таварыства Рамонак Саламарэчанскі. Ніжэй за возера мела назву Сёмкаўка[1]. КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia